Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Уладзімер Сямашка стаў намесьнікам прэм’ера ў пытаньнях расейска-беларускіх адносін


Уладзімер Сямашка, архіўнае фота
Уладзімер Сямашка, архіўнае фота

Уладзімер Сямашка будзе несьці пэрсанальную адказнасьць за прасоўваньне нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў Саюзнай дзяржаве і адносінах з Расеяй, паведамляе БелТА. Такія паўнамоцтвы паслу Расеі ў Беларусі даў сваім указам Аляксандар Лукашэнка.

Як вынікае з указу, Уладзімір Сямашка пры рэалізацыі паўнамоцтваў віцэ-прэм’ера прадстаўляе Беларусь у кантактах са службовымі асобамі і дзяржаўнымі органамі Расеі і органамі Саюзнай дзяржавы па пытаньнях двухбаковага супрацоўніцтва.

Ён будзе ўносіць прапановы ўраду, органам дзяржаўнага кіраваньня і іншым дзяржорганам і арганізацыям па пытаньнях гандлёва-эканамічнага і інвэстыцыйнага супрацоўніцтва з Расеяй.

Акрамя таго, ён каардынуе дзейнасьць рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіраваньня і іншых дзяржарганізацый, падпарадкаваных ураду, прадстаўнікоў Беларусі ў органах Саюзнай дзяржавы, дае ім абавязковыя для выкананьня ўказаньні і кантралюе іх рэалізацыю.

Уладзімір Сямашка будзе несьці пэрсанальную адказнасьць за прасоўваньне нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў Саюзнай дзяржаве і адносінах з Расеяй.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG