Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як Барыс Ельцын ратаваў лідэраў БНФ «ад расстрэлу»


Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

Вясной 1996 сусьветная супольнасьць выступіла ў абарону беларускіх палітвязьняў Юрыя Хадыкі і Вячаслава Сіўчыка, якія ў сьледчым ізалятары абвясьцілі галадоўку.

Сьцісла

  • Сакратар управы Сойму БНФ Вячаслаў Сіўчык быў затрыманы ў дзень Чарнобыльскага шляху, 26 красавіка 1996, намесьнік старшыні БНФ Юры Хадыка – 2 траўня 1996 г. Хадыкаі Сіўчык абвясьцілі галадоўку. Адміністрацыя ізалятару адмовілася прымаць лекі.
  • Штодня каля сьледчага ізалятару, дзе ўтрымліваліся Сіўчык і Хадыка, родныя палітвязьняў і актывісты БНФ ладзілі пікеты. Міліцыя абражала і разганяла пікетоўцаў.
  • Да пікету падышоў былы памочнік прэзыдэнта, дэпутат Віктар Кучынскі, але і ён пацярпеў – міліцыянты надавалі яму кухталёў.
  • Судзьдзя Маскоўскага суду г. Менску Савіч адмовіўся разглядаць хадайніцтва Васіля Быкава, Рыгора Барадуліна. Радзіма Гарэцкага. Станіслава Шушкевіча, дэпутатаў Генадзя Карпенкі, Анатоля Лябедзькі, Паўла Данейкі, Людзьмілы Гразновай і яшчэ некалькіх дзясяткаў вядомых асобаў, якія прасілі зьмяніць меру стрыманьня Сіўчыку і Хадыку.
  • Лідэр камуністаў Сяргей Калякін не паставіў подпіс у абарону Хадыкі і Сіўчыка – яму не рэкамэндавала гэта рабіць фракцыя камуністаў у ВС-13.У этэры Радыё Свабода лідар Народнага Руху Ўкраіны Вячаслаў Чарнавол заявіў, што беларускеі народ мае права на супраціў.

  • У этэры Радыё Свабода лідар Народнага Руху Ўкраіны Вячаслаў Чарнавол заявіў, што беларускеі народ мае права на супраціў.

  • Зянон Пазьняк і Сяргей Навумчык, якія ў тыя дні знаходзіліся ў Варшаве, арганізавалі кампанію вызваленьня беларускіх палітвязьняў – за кратамі таксама знаходзіліся паэт Славамір Адамовіч, намесьнік старшыні партыі аматараў піва Андрэй Рамашэўскі і некалькі грамадзянаў Украіны, якія ўдзельнічалі ў Чарнобыльскім шляху.
  • З патрабаваньнем вызваленьня Сіўчыка і Хадыкі да Аляксандра Лукашэнкі зьвярнуліся вядомыя ў сьвеце асобы – ляўрэат Нобэлеўскай прэміі паэт Чэслаў Мілаш, пісьменьнік Станіслаў Лем, кампазытар Кшыштаф Пэндэрэцкі ды іншыя.
  • У выніку абвешчанай галадоўкі стан здароўя Вячаслава Сіўчыка зрабіўся крытычным, яго перавялі ў рэанімацыю.
  • На просьбу Грыгорыя Яўлінскага, прэзыдэнт Расеі Барыс Ельцын зьвярнуўся да Лукашэнкі з прапановай вызваліць Сіўчыка і Хадыку, прычым у момант гутаркі ўзьнікла трагікамічная сытуацыя.
  • Лукашэнка быў вымушаны вызваліць Сіўчыка і Хадыку, прычым гэта было пададзена як «акт гуманнасьці».
  • Сьледчы па асабліва важных справах пракуратуры Менску выказаў пагрозы ў адрас тых, хто прадпісаў хадайніцтва.

Што такое падкаст?

Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у кожны момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

Як іх можна слухаць?

Падкасты Свабода можна слухаць

  • на нашым сайце;
  • на відэаплятформе Youtube;
  • на аўдыяплятформе SoundCloud;
  • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

    Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць (у нас іх ужо 11), і падпісацца на яго.

    Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у кожны зручны для вас час.

А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў наступных мабільных праграмах:

• iTunes
• Google Podcasts
• CastBox
• Podcast Addict
• Podcast Republic
• SoundCloud

Навошта слухаць, калі можна і пачытаць

Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

  • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
  • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
  • Падчас яды (і піцьця)
  • Падчас гатаваньня
  • Падчас шпацыру
  • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
  • Падчас праполваньня бульбы
  • На рыбе
  • У лазьні ці душы
  • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

А гэта бясплатна?

Для вас — ТАК.

  • 16x9 Image

    Сяргей Навумчык

    Сяргей Навумчык нарадзіўся ў 1961 годзе ў Паставах. Скончыў факультэт журналістыкі БДУ, служыў у войску, працаваў у віцебскай абласной газэце. Быў дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі і каардынатарам парлямэнцкай апазыцыі БНФ. У 1996 годзе атрымаў палітычны прытулак у ЗША.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG