Увечары 29 траўня ў Будапэшце на Дунаі перакуліўся турыстычны катэр, сама меней сем турыстаў з Паўднёвай Карэі загінулі. На борце знаходзіліся каля 34 чалавек, паведамляюць мясцовыя ўлады.
- 7 турыстаў выратавалі і шпіталізавалі.
- 20 чалавек называюць зьніклымі.
Катэр прышвартаваўся ля будынка парлямэнту і, пэўна, яго ўдарыла другое турыстычнае судна, піша Reuters. Трагедыі таксама паспрыяў высокі ўзровень вады ў рацэ — у Будапэшце ідуць моцныя дажджы.
Ратавальнікі пашырылі тэрыторыю пошуку. Моцная плынь мусіць аднесьці людзей уніз па вадзе. Тэмпэратура вады ў Дунаі зараз каля 10-12 градусаў Цэльсія.