Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Начальнік РАУС у Драгічыне зьбіў машынай падлетка


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Начальнік Драгічынскага РАУС 23 траўня зьбіў на сваім аўто 16-гадовага падлетка, паведаміў Nexta. Прэс-сакратарка МУС Вольга Чамаданава пацьвердзіла БелаПАН, што такое ДТЗ сапраўды адбылося ў Драгічыне і па факце здарэньня з удзелам начальніка мясцовага РАУС праводзіцца праверка.

Паводле Чамаданавай, ДТЗ аформілі адпаведна заканадаўству, падлетка абсьледавалі ў шпіталі, бо хлопец траўмаваўся. Прызначылі судова-мэдычную экспэртызу. Кіроўцу аўто таксама агледзелі.

Раней пра здарэньне з удзелам начальніка Драгічынскага РАУС напісаў тэлеграм-канал Nexta. Паводле яго, кіроўца патрабаваў з бацькоў пацярпелага кампэнсацыю на рамонт аўто. Прадстаўніца МУС абвергла гэтую інфармацыю:

«Ніхто нікуды не схаваўся, не ўцёк, ніякіх кампэнсацый не заяўляў, як гэта абмяркоўваецца ў інтэрнэце», — сказала Чамаданава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG