Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Былога памочніка Гайдукевіча асудзілі на 5 гадоў калёніі


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Суд Віцебскага раёну вынес прысуд былому намесьніку старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Сяргею Ярмыкіну і ягонаму раней судзімаму аднапартыйцу Юрыю Мярзьленку, піша Tut.by.

Мярзьленка атрымаў 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці, Ярмыкіна асудзілі на 5 гадоў калёніі.

Прысуд не набыў законны моц і можа быць абскарджаны.

Сяргея Ярмыкіна і Юрыя Мярзьленку затрымалі ў жніўні 2018 году. Сьледчы камітэт пачаў супраць іх крымінальную справу за махлярства ў асабліва буйным памеры.

Пацярпелымі называліся прынамсі 5 жыхароў Віцебскай вобласьці. Асуджаныя спасылаліся на сувязі ў дзяржаўных органах і сьцьвярджалі, што могуць вырашыць разнастайныя пытаньні — ад вядзеньня сямейнага бізнэсу да закрыцьця крымінальнай справы. Асуджаныя авалодалі грашыма і іншай маёмасьцю грамадзян нібыта для хабару дзяржслужачым і закупкі абсталяваньня для вытворчасьці пельменяў. Такім чынам Ярмыкін і Мярзьленка атрымалі некалькі дзясяткаў тысяч даляраў.

Ярмыкін быў намесьнікам старшыні Лібэральна-дэмакратычнай партыі Беларусі, узначальвай Віцебскую абласную арганізацыю ЛДП і значыўся памочнікам чальца Савету Рэспублікі Сяргея Гайдукевіча.

Мярзьленка працаваў кансультантам па агульных пытаньнях у прыватнай віцебскай кампаніі. У 2009 годзе яго асудзілі на 7 гадоў пазбаўленьня волі ў тым ліку за махлярства. У 2013 годзе ён выйшаў на волю, бо прысуд зьмякчылі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG