Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крупскім раёне стралялі ў егера. Ён цяжка паранены


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Крупскім раёне ўчынены замах на егера. Ён паранены стрэлам у галаву, знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Гэта Свабодзе пацьвердзіла афіцыйная прадстаўніца Сьледчага камітэту Менскай вобласьці Тацяна Беланог.

Заведзена крымінальная справа аб замаху на забойства асобы ў сувязі з ажыцьцяўленьнем ім службовай дзейнасьці (арт. 139 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь).

«Паводле сьледзтва, увечары 26 траўня інспэктар Барысаўскай міжраённай інспэкцыі аховы жывёльнага і расьліннага сьвету і егер Крупскага падраздзяленьня Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў падчас знаходжаньня ў лясным масіве блізу вёскі Вялікія Жаберычы Крупскага раёну сустрэў мужчыну з паляўнічай стрэльбай. На просьбу прад’явіць дакумэнты на зброю мужчына зрабіў адзін стрэл з паляўнічай стрэльбы ў галаву егера і ўцёк у невядомым кірунку», — паведамляе Сьледчы камітэт.

Неўзабаве падазраваны быў затрыманы супрацоўнікамі УУС Менскага аблвыканкаму. Вядзецца сьледзтва, канфіскавалі стрэляную гільзу, патрон ды іншыя рэчавыя доказы.

У крымінальнай справе прызначылі комплексную мэдыка-крыміналістычную, біялягічную, генэтычную, балістычную ды іншыя экспэртызы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG