Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нямеччыне пэтыцыя аб прызнаньні Галадамору генацыдам набрала неабходную колькасьць галасоў


Архіўнае фота. Падчас Галадамору ва Ўкраіне
Архіўнае фота. Падчас Галадамору ва Ўкраіне

Пэтыцыя аб прызнаньні Галадамору 1932-1933 гадоў генацыдам украінцаў, разьмешчаная на сайце парлямэнту Нямеччыны, набрала неабходныя 50 000 галасоў, паведаміла міністэрства замежных спраў Украіны.

У 23:10 26 траўня колькасьць тых, хто пакінуў свае дадзеныя ў падтрымку пэтыцыі, перавысіла неабходны мінімум у 50 000 галасоў. Гэта азначае, што пэтыцыю павінен разгледзець парлямэнт і, ня выключана, што Бундэстаг паставіць на галасаваньне пытаньне аб прызнаньні генацыду ўкраінскага народа.

«Наперадзе — няпростая праца з дэпутатамі. Рашуча спадзяемся на пасьпяховыя вынікі »- гаворыцца ў паведамленьні.

Пэтыцыя зьявілася на сайце парлямэнту Нямеччыны ў канцы красавіка. У яе тэксьце гаворыцца, што нямецкі Бундэстаг, як і 23 іншыя краіны сьвету, павінен прызнаць, што Галадамор ва Ўкраіне ў 1932-1933 гадах — гэта генацыд украінскага народа, выкліканы савецкім рэжымам пад кіраўніцтвам Сталіна.

Вярхоўная Рада Ўкраіны прызнала Галадамор 1932-1933 гадоў генацыдам украінскага народа ў лістападзе 2006 году. Украіна са спасылкай на дадзеныя навукова-дэмаграфічнай экспэртызы сьцьвярджае, што агульная колькасьць чалавечых страт ад Галадамору 1932-33 гадоў складае амаль 4 мільёны чалавек, а страты ўкраінскцаў у частцы ненароджаных складаюць больш за 6 мільёнаў чалавек.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG