Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Залатую пальмавую галіну» ў Канах упершыню атрымала Паўднёвая Карэя


Афіцыйны постэр Канаў-2019
Афіцыйны постэр Канаў-2019

Галоўны прыз Канскага кінафэстывалю — «Залатую пальмавую галіну» — атрымала карціна «Паразыты» паўднёвакарэйскага рэжысёра Пон Чжун Хо.

Сацыяльная сатыра «Паразыты» распавядае гісторыю пра тое, як бедная сям'я беспрацоўных паступова ўкараняецца ў заможнае сямейства і завалодвае іх домам.

Гран-пры (другую паводле значнасьці ўзнагароду) атрымаў фільм маладой кінэматаграфісткі з Сэнэгалу Маці Дыёп «Атлянтыка» — фантасмагарычны погляд на праблему мігрантаў з Афрыкі вачамі тых, хто застаецца.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG