Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зноў даражэе паліва. «Белнафтахім»: Усё адно менш, чым у суседзяў


26 траўня ў Беларусі розьнічныя цэны на аўтамабільнае паліва вырастуць на 1 капейку і складуць:

  • АІ-92-К5-Эўра — 1,57 рубля
  • АІ-95-К5-Эўра — 1,68 рубля
  • АІ-98-К5-Эўра — 1,89 рубля
  • ДП — 1,68 рубля.

Дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» чатырнаццатае ад пачатку года павышэньне цэн на паліва тлумачыць ростам кошту нафты на сусьветным рынку.

«Пры некаторым зьніжэньні каціровак нафты маркі Brent у апошнія некалькі дзён сярэдняе значэньне каціровак ад 1 па 23 траўня склала каля 72 даляраў ЗША за бараль, павялічыўшыся ў параўнаньні са студзенем 2019 года на 21%. Цана расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, з улікам умацаваньня курсу беларускага рубля павялічылася за гэты пэрыяд на 18,6%», — гаворыцца ў паведамленьні канцэрну.

Але «Белнафтахім» суцяшае, што ў суседзяў Беларусі, акрамя Расеі, усё адно даражэй. Так, паводле «Белнафтахіму» на 24 траўня, цана бэнзіну і дызэльнага паліва ва Ўкраіне на 40–48%, а ў Прыбалтыцы і Польшчы — на 58–80% вышэйшая, чым у Беларусі.

З прычыны кошту нафты для беларускіх НПЗ аўтамабільнае паліва ў Беларусі практычна штотыдзень падымаецца ў цане другі год. Сёлета «Белнафтахім» ужо трынаццаць разоў падвышаў кошт паліва — кожны раз на капейку.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG