Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Больш як 6000 беларусаў пасылаюць свае імёны на Марс. Вы можаце таксама


Ілюстрацыйнае фота (SpaceX Crew Dragon capsule)

Амэрыканскае касьмічнае агенцтва NASA прапануе ўсім ахвотным адправіць свае імёны на Марс, далучыўшыся да касьмічнай місіі на чырвоную плянэту, якая пачнецца ў ліпені 2020 году. Больш за тры мільёны чалавек ужо атрымалі свае «пасадачныя талёны», нямала сярод іх і ахвотных беларусаў.

Як гэта зрабіць?

  • Усё, што трэба — увесьці імя, прозьвішча, краіну, паштовы індэкс і адрас электроннай пошты ў пасадачны талён на сайце NASA.
  • У абмен «пасажыр» атрымлівае вось такі квіток у якасьці сувэніра:
Так выглядае пасадачны талён NASA
Так выглядае пасадачны талён NASA

Дэдлайн: 30 верасьня 2019

  • Гэта стане свайго кшталту першым крокам чалавека на Марсе, кажуць у NASA.
  • Як і ў звычайных авіялініях, касьмічная місія прапануе статус пасажыра, які «часта падарожнічае», што, на думку NASA, «будзе адлюстроўваць асабісты ўдзел чалавека ў дасьледаваньні Марса» на працягу многіх гадоў.
  • «Паколькі мы рыхтуемся да запуску гістарычнай місіі, то хочам, каб кожны ўзяў удзел у гэтым падарожжы першаадкрывальніка. Гэта неверагодны час для NASA, бо мы адпраўляемся ў шлях, які павінен адказаць на асноўныя пытаньні аб суседняй плянэце і паходжаньні жыцьця ў цэлым», — сказаў Томас Цурбухен, намесьнік кіраўніка навуковага падразьдзяленьня NASA.

Мікра-чыпы

  • Імёны разьмесьцяць на адмысловых мікрачыпах.
  • Як жартуюць у інтэрнэце, прачытаць яго жыхарам іншых плянэт будзе складана. Бо тэкст разьмешчаны на маленькім сыліконавым чыпе памерам з манэту, а памер шрыфту меншы, чым адна тысячная таўшчыні чалавечага воласа (75 нанамэтраў).
  • Такі памер дазваляе разьмясьціць на адным чыпе больш за мільён імёнаў.

Беларусы на борце

  • Паводле дадзеных NASA, заяўкі падалі ўжо больш за 4560000 чалавек.
  • Беларусаў «на борце» — больш за за 6 000.
  • Найбольш ахвотных — з Турэччыны — амаль два мільёны чалавек.

Місія «Mars 2020»

Плянуецца, што адмысловы апарат адправіцца на Марс у пэрыяд з 17 ліпеня па 5 жніўня 2020 году.
Прыстаць на плянэту плянуюць 18 лютага 2021.
Усяго місія працягнецца мінімум адзін марсіянскі год. Гэта — каля 687 дзён.

А выглядае марсаход так:

  • Гэты марсаход параўноўваюць са звычайным аўтамабілем. Даўжыня: 3 м, шырыня 2,7 м, вышыня 2,2 м. Вага — тона.
  • «У пэўным сэнсе, часткі ровара падобныя да тых, якія павінна была б мець любая жывая істота для таго, каб захаваць сябе «жывой і здольнай праводзіць дасьледаваньні», — тлумачаць у NASA.
  • Гэтую і іншыя місіі NASA выкарыстоўвае для таго, каб падрыхтавацца да дасьледаваньня плянэты людзьмі. Амэрыканскія астранаўты для падрыхтоўкі да гэтага кроку высадзяцца на Месяцы ў 2024 годзе.

  • Ужо ня першы раз NASA прапануе людзям адправіць свае імёны ў космас.
  • Місія InSight, якая мае на мэце вывучэньне «унутранага боку» Марса, ужо прапаноўвала такі крок у 2017 годзе.

Пра Марс

  • Марс зьяўляецца чацьвёртай плянэтай Сонечнай сыстэмы паводле адлегласьці ад Сонца і сёмай паводле памеру і масы.
  • Чырвонай плянэту называюць менавіта празь яе колер, выкліканы наяўнасьцю аксыду жалеза.
  • У красавіку дасьледчы апарат NASA InSight адчуў лёгкія штуршкі на Марсе, што лічыцца першым у гісторыі зафіксаваным «марсатрусам».


Арыгінал матэрыялу тут.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG