Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна і Расея па-рознаму пракамэнтавалі рашэньне трыбуналу ААН


Затрыманыя ўкраінскія маракі ў судзе ў Расеі
Затрыманыя ўкраінскія маракі ў судзе ў Расеі

Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі лічыць, што выкананьне Расеяй рашэньня трыбуналу ААН аб вызваленьні ўкраінскіх маракоў і караблёў магло б стаць першым сыгналам пра гатоўнасьць РФ да спыненьня канфлікту з Украінай.

Пра гэта ён напісаў у суботу ў Facebook.

На яго думку, такім чынам Расея можа зрабіць крок да «разблякаваньня перамоваў і вырашэньня створаных ёю праблем цывілізаваным спосабам».

«Паглядзім, які шлях абяруць у Крамлі. Але мы вельмі чакаем нашых хлопцаў дома!», — дадаў ён.

Тымчасам у МЗС Расеі лічаць, што Міжнародны трыбунал у марскім праве ня мае юрысдыкцыі ў справе адносна інцыдэнту ў Керчанскім праліве.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленьні, разьмешчаным 25 траўня на сайце ведамства.

«Як раней неаднаразова адзначалася расейскім бокам, заявы, зробленыя як Расеяй, так і Ўкраінай пры падпісаньні і ратыфікацыі Канвэнцыі ААН па марскім праве 1982 году, выключаюць магчымасьць задзейнічаньня прадугледжаных Канвэнцыяй працэдур вырашэньня спрэчак у дачыненьні да інцыдэнту 25 лістапада 2018 у раёне Керчанскага праліва», — заявілі ў Маскве.

У МЗС РФ настойваюць, што пазьбегнуць сытуацыі можна было пры ўмове захаваньня патрабаваньняў расейскага заканадаўства, якія тычацца суднаходзтва ў гэтым раёне.

  • У суботу міжнародны трыбунал ААН у марскім праве абавязаў Расею неадкладна вызваліць украінскіх маракоў і дазволіць ім вяртаньне ва Ўкраіну, а таксама вызваліць тры захопленыя караблі.
  • 25 лістапада 2018 у Керчанскім праліве расейскія вайскоўцы абстралялі і захапілі ўкраінскія катэры «Бярдзянск» і «Нікапаль», а таксама буксір з экіпажамі, якія накіроўваліся з Адэсы ў Марыюпаль. Трое ўкраінскіх маракоў падчас нападу расейцаў былі параненыя.
  • «Суды» у Крыме арыштавалі 24 украінскіх вайскоўцаў, іх перавезьлі ў расейскі СІЗА «Лефортово».
  • Палонным украінцам выставілі абвінавачваньне за незаконнае перасячэньне мяжы, ім пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG