Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Чалавечы затор ля вяршыні Эвэрэсту прывёў да ахвяраў. Фатафакт


Ля вяршыні Эвэрэсту ўтварыўся затор з альпіністаў, якія чакаюць сваёй чаргі скарыць вяршыню. Альпіністы стаяць у так званай «зоне сьмерці», на вышыні больш за 8 тысяч мэтраў, дзе ў паветры моцны недахоп кіслароду.

​Доўгае чаканьне прывяло да сьмерці ўжо 10 альпіністаў — больш, чым за ўвесь сэзон 2018 году. Амаль усе яны загінулі з прычыны зьнясіленьня, ужо спускаючыся з гары.

Затор на Эвэрэсьце ўтварыўся таму, што пэрыяд, калі гару можна скарыць, даволі кароткі — некалькі дзён у канцы красавіка-пачатку траўня. Аблокаў над Эвэрэстам у гэтым сэзоне няма літаральна пяць дзён, і многія альпіністы хочуць скарыць гару менавіта ў гэты час.

Улады Нэпалу таксама выдалі рэкордную колькасьць дазволаў на ўзыход да вяршыні — 381, піша агенцтва AFP. Кожная ліцэнзія каштуе $ 11 тысяч.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG