Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Юры Зісер набыў пяць арганаў для юных беларускіх музыкантаў


Юры Зісер

Заснавальнік партала TUT.by Юры Зісер прафінансаваў набыцьцё пяці арганаў для музычных навучальных установаў Менску і Пінску. Інструмэнты перадаў юным музыкантам мясцовы сацыяльны фонд «Добра».

Два электраарганы перадалі ў Пінск, на іх будуць граць навучэнцы гарадзкога каледжу і дзіцячай школы мастацтваў. У каледжы плянуюць адкрыць навучаньне новай спэцыяльнасьці дзякуючы зьяўленьню такога інструмэнта. Яшчэ тры арганы перадалі ў профільныя ўстановы сталіцы.

Апроч таго, Юры Зісер узяў на сябе частку выдаткаў для арганізацыі фэстывалю арганнай музыкі Mater Misericordiae памяці кардынала Казімера Свёнтка, які адкрываецца ў Пінску 25 траўня і зьбярэ каля 30 выканаўцаў і музычных калектываў зь Беларусі, Украіны, Польшчы і Расіі.

Госьці фэстывалю змогуць пачуць адзін з найстарэйшых беларускіх арганаў, пабудаваны ў 1836 годзе.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG