Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 тысяч эўра за беларускую кнігу. Пачаўся новы сэзон Прэміі Гедройця


Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменьнікаў, Пасольства Польшчы ў Беларусі і Польскі Інстытут у Менску абвяшчаюць восьмы сэзон Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця.

Цырымонія ўзнагароджаньня ляўрэатаў адбудзецца 25 верасьня 2019 года ў арт-прасторы ZALA #2 ў Палацы мастацтва ў Менску.

Падрабязную інструкцыю для ахвотных падаць заяўку можна знайсьці на сайце Беларускага ПЭН-цэнтру.

Прэмія імя Ежы Гедройця ўручаецца з 2012 года за найлепшую кнігу ў жанры мастацкай i дакумэнтальнай прозы і мае статус галоўнай незалежнай літаратурнай узнагароды Беларусі.

Папярэднія пераможцы Прэміі:

  • Павал Касьцюкевіч, «Зборная РБ па негалоўных відах спорту», 2012
  • Уладзімір Някляеў, «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без», 2013
  • Ігар Бабкоў, «Хвілінка: Тры гісторыі», 2014
  • Віктар Казько, «Час зьбіраць косьці», 2015
  • Макс Шчур, «Завяршыць гештальт», 2016
  • Зьміцер Бартосік, «Быў у пана верабейка гаварушчы», 2017
  • Уладзімір Арлоў, «Танцы над горадам», 2018
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG