Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бэнксі выставіў свой новы твор ў Вэнэцыі. ВІДЭА


Вэнэцыя (ілюстрацыйнае фота)
Вэнэцыя (ілюстрацыйнае фота)

Ананімны мастак Бэнксі выставіў сваю новую працу на вуліцы ў Вэнэцыі. Інсталяцыя называецца «Вэнэцыя ў алеі» (Venice in Oil). Гэта некалькі карцін, якія аб’ядноўваюцца ў адзін малюнак. На ім у горад прыбывае вялікі круізны лайнэр, які забруджвае сваімі адкідамі навакольнае асяродзьдзе.

«Разьмясьціў інсталяцыю на Вэнэцыянскай біенале. Нягледзячы на тое што гэта самае буйное і прэстыжнае мерапрыемства, прысьвечанае мастацтву ў сьвеце, зь нейкіх прычын мяне ніколі на яго не запрашалі,» — напісаў Бэнксі на сваёй старонцы ў Інстаграм.

Бэнксі — адзін з самых вядомых вулічных мастакоў у сьвеце, аднак ягоная асоба невядомая. Вэнэцыянская біенале — міжнародная мастацкая выстава, якая праводзіцца раз у два гады з удзелам міжнароднага журы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG