Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падчас падліку вынікаў «Эўравізіі» дапусьцілі памылку

абноўлена

Выступ Зены ў першым паўфінале «Эўравізіі»
Выступ Зены ў першым паўфінале «Эўравізіі»

Беларусь заняла на сёлетнім сьпеўным конкурсе «Эўравізія» 24 месца, паведамілі ў Эўрапейскім вяшчальным саюзе. Падчас фіналу «Эўравізіі» паведамлялася, што беларуская сьпявачка Зена (Зіна Купрыяновіч) заняла перадапошняе, 25-е месца.

Такім чынам, Нямеччына спусьцілася на 25-ую пазыцыю. На пераможцу і топ-5 конкурсу памылка не паўплывала.

Фінал «Эўравізіі» прайшоў у ізраільскім Тэль-Авіве 18 траўня. Перамогу на конкурсе здабыў Дункан Лоўрэнс зь Нідэрляндаў.

Зінаіда Купрыяновіч — самая юная ўдзельніца Эўрабачання сёлета. Музыкай яна займаецца з 11 гадоў і ўжо ў 15-гадовым узросьце падпісала прафэсійны кантракт з расейскім прадусарам Віктарам Дробышам.

Удзел Беларусі ў конкурсе азмрочыўся скандалам з дыскваліфікацыяй беларускага журы перад фіналам. Прычынай паслужыла тое, што беларускае журы агучыла, за каго галасавала ў паўфінале, а гэта забаронена правіламі «Эўравізіі».

Пасьля паўфіналу ў аўторак старшыня беларускага журы Валерый Прыгун сказаў Tut.by: «Мы вызначылі трох пераможцаў практычна аднагалосна. Увогуле, у першых шасьці або сямі месцах у нас амаль не было спрэчак. Яны пачаліся на 8-10-х месцах».

Акрамя таго, іншыя чальцы журы распавялі, якія краіны ім спадабаліся падчас паўфіналу.

​Штогадовы песенны конкурс Эўравізія сёлета праходзіў у ізраільскім Тэль-Авіве ў выставачным цэнтры «​Ізраільскі цэнтар кірмашоў»​. Летась сьпявачка Нэта Барзілай прынесла Ізраілю перамогу.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG