Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебскім раёне завялі справу на навучэнцаў каледжу за зьдзекі


Фота з сайту МУС РБ
Фота з сайту МУС РБ

Міліцыя затрымала шэсьць навучэнцаў сельскагаспадарчага каледжу ў Віцебскім раёне, якія год таму ў інтэрнаце зьвязалі яшчэ аднаго хлопца і запісалі зьдзекі зь яго на відэа. Пра выпадак апэратыўнікі даведаліся зь відэа ў сацсетках, паведамляе прэс-служба МУС.

Пра выпадак, які адбыўся яшчэ ў красавіку 2018 году, апэратыўнікі віцебскага ўпраўленьня ГУБАЗіК даведаліся дзякуючы відэа ў сацсетках, калі праглядалі старонку аднаго з прадстаўнікоў «нефармальных груповак». На запісе апазналі навучэнцаў сельскагаспадарчага каледжу.

«Выявілася, у пакоі інтэрнату шэсьць навучэнцаў каледжу (усе 2000-га і 2001 гадоў нараджэньня) заляпілі скотчам рот маладому чалавеку 1999 году нараджэньня, зьвязалі яго і вынесьлі ў калідор. Ва ўсіх на вачах зламысьнікі цягалі хлопца па падлозе і пэрыядычна білі яго па галаве», — гаворыцца ў паведамленьні МУС.

На сайце МУС зьмясьцілі тое самае відэа зьдзекаў:

Зьдзекі падлеткі зьнялі на відэа і выклалі ў інтэрнэт. Сам пацярпелы не заявіў у міліцыю раней, бо баяўся помсты.

Хлопцаў затрымалі, на іх завялі крымінальную справу паводле ч. 2 арт. 339 Крымінальнага кодэксу Беларусі ("Хуліганства, учыненае групай асобаў"). За гэта пагражае да 6 гадоў пазбаўленьня волі.

Цяпер міліцыя правярае іх на датычнасьць да іншых злачынстваў. Два зь іх раней былі судзімыя за крадзяжы, яшчэ адзін прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасьці за распаўсюджваньне нацысцкай сымболікі і экстрэмісцкіх матэрыялаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG