Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выхадца з Расеі, які залез на Эйфэлеву вежу, адправілі ў псыхіятрычную клініку

Мужчыну, які напярэдадні ўзьлез на Эйфэлеву вежу і на працягу некалькіх гадзін наадрэз адмаўляўся спускацца, адправілі ў псыхіятрычную клініку, паведамляюць у аўторак францускія СМІ.

Да гэтага яго дапыталі супрацоўнікі паліцыі.

Паводле дадзеных тэлеканала BFM-TV, гэта выхадзец з Расеі, у Францыі ён прасіў даць яму прытулак.

Службы парадку пачалі расьсьледаваньне ў дачыненьні да парушальніка за «незаконнае пранікненьне на тэрыторыю культурнага аб’екту».

Error rendering VK.

Напярэдадні гэты мужчына забраўся на Эйфэлеву вежу і на працягу прыкладна пяці гадзін заставаўся на адным з пралётаў вежы на вельмі вялікай вышыні і адмаўляўся злазіць.

Паводле некаторых зьвестак, ён пагражаў учыніць самагубства. Пазьней яго затрымала паліцыя.

Раней аналягічны выпадак здарыўся на Эйфэлевай вежы ў кастрычніку 2017 году.

XS
SM
MD
LG