Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС Чэхіі прывітаў ўсталяваньне міру ў Вэстэрасе з «Гульні тронаў»


Міністэрства замежных справаў Чэхіі адрэагавала на завяршэньне грамадзянскай вайны ў тэлесэрыяле «Гульня тронаў». Паведамленьне пра рэакцыю зьявілася ў Фэйсбуку міністэрства.

​«Міністэрства замежных спраў вітае завяршэньне шматгадовай грамадзянскай вайны ў Вэстэрасе. Абраньне Брэндана Старка мы ўспрымаем як станоўчы крок да ўмацаваньня стабільнасьці ў каралеўстве і паляпшэньня ўмоваў жыцьця насельніцтва», — гаворыцца ў паведамленьні.

У панядзелак 20 траўня канал HBO паказаў апошнюю частку тэлесэрыялу «Гульня тронаў», які выходзіў з 2011 году. Сэрыял распавядаў пра грамадзянскую і дынастычную вайну ў выдуманай сярэднявечнай дзяржаве Сем каралеўстваў, разьмешчанай на кантынэнце Вэстэрасе.

У апошняй сэрыі лорды, пасьля заканчэньня вайны, выбіраюць новага караля — Брэндана Старка. Адзін з рэгіёнаў пасьля абраньня адлучаецца ад дзяржавы, і абраньнік атрымлівае тытул караля Шасьці каралеўстваў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG