Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Армэніі заблякаваныя будынкі судоў. Пашыньян мае абвясьціць «самы важны этап рэвалюцыі»

Нікол Пашыньян
Нікол Пашыньян

У Армэніі прыхільнікі прэм’ер-міністра краіны Нікола Пашыньяна пачалі блякаваць будынка судоў. У прыватнасьці, заблякаваны Ерэванскі суд у сталіцы Армэніі, які ў суботу вызваліў з-пад варты былога прэзыдэнта краіны Робэрта Качарʼяна. Заблякаваныя ўваходы ў іншыя суды ў Ерэване, у тым ліку ў будынак Канстытуцыйнага суда.

Напярэдадні прэмʼер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заклікаў заблякаваць у панядзелак раніцай уваходы ва ўсе без выключэньня будынкі судоў у рэспубліцы. Пра гэта кіраўнік урада Армэніі напісаў у фэйсбуку. Ён таксама паведаміў, што сёньня абвясьціць «аб пачатку другога, самага важнага этапу армянскай рэвалюцыі» і разьлічвае на агульнанародную падтрымку.

Пашыньян зрабіў такую заяву на наступны дзень пасьля таго, як Ерэванскі суд зьмяніў меру стрыманьня для былога прэзыдэнта краіны Робэрта Качарʼяна. У выніку Качаран выйшаў на волю.

Справа супраць былога прэзыдэнта Армэніі і яшчэ некалькіх былых высокапастаўленых кіраўнікоў краіны было адкрыта пасьля «аксамітнай рэвалюцыі» ў красавіку-траўні, у выніку якой урад Армэніі ўзначаліў Нікол Пашыньян. Качарʼяну ставяць у віну дачыненьне да падзей 1-2 сакавіка 2008 года. Тады ў Ерэване ў выніку разгону дэманстрантаў загінулі дзесяць чалавек. Пратэсты пачаліся пасьля абвяшчэньня вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, якія апазыцыя палічыла сфальсыфікаванымі.

XS
SM
MD
LG