Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выйшла мабільная праграма Kazki з аўдыёказкамі на беларускай мове


Беларуская IT-кампанія Apalon, якая займаецца распрацоўкай і прасоўваньнем мабільных праграм для App Store і Google Play, выпусьціла бясплатны мабільны дадатак Kazki зь беларускімі фальклёрнымі аўдыёказкамі.

Праект Kazki — гэта бясплатная аўдыёкніжка з 53 казак на беларускай мове, сабраных з розных куткоў Беларусі і адабраных музыкам Алегам Хаменкам, які агучыў іх разам з гуртом «Палац».

Казкі аб’яднаныя ў тэматычныя катэгорыі: «Чароўныя казкі», «Казкі пра жывёл», «Дзіўныя казкі», «Казкі пра жыцьцё», «Павучальныя казкі» і «Казка пра салдата».

Аздыёкніжка аздобленая аўтарскімі ілюстрацыямі. Казкі зь яе можна слухаць офлайн, а таксама спампаваць — па разьдзелах або ўсю бібліятэку цалкам.

Праграма даступная на IOS і Android.

Як сказаў на прэзэнтацыі Алег Хаменка, ён і прадусар праекту Андрэй Залатар плянуюць стварыць старонку праекту ў Facebook, каб карыстальнікі маглі дасылаць новыя казкі для даданьня ў бібліятэку, паведамляе Tut.by.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG