Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЭГУ загінула студэнтка другога курсу


Урачыстая цырымонія ўручэньня дыплёмаў выпускнікам ЭГУ ў 2016 годзе, царква сьвятой Кацярыны, Вільня
Урачыстая цырымонія ўручэньня дыплёмаў выпускнікам ЭГУ ў 2016 годзе, царква сьвятой Кацярыны, Вільня

Трагедыя здарылася ноччу 18 траўня ў інтэрнаце навучальнай установы. Адпаведны ліст быў разасланы ўсім студэнтам Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэту, які знаходзіцца ў Вільні.

Паведамляецца, што сьмерць наступіла ў выніку няшчаснага выпадку, завуць студэнтку Вікторыя Грынкевіч, яна вучылася на другім курсе праграмы «Мэдыя і камунікацыя»​.

Як перадае Delfi, Вікторыі было 19 гадоў, яна зь Беларусі.

Дзяўчына выпала з гаўбца на 10-м паверсе інтэрнату. Падазраюць, што яна спрабавала забрацца на край балькону, страціла раўнавагу і звалілася.

Відавочцы сказалі, што гэта не самагубства. Паводле іх, яна вырашыла паказаць сваю адвагу, устала на зэдлік, зь яго — на край балькону, аднак не ўтрымалася і звалілася.

Высьветлілася, што перад гэтым дзяўчына піла віно.

Віленскі камісарыят паліцыі высьвятляе абставіны трагедыі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG