Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Праз тыдзень на волі інфарматарку Wikileaks Чэлсі Мэнінг зноў затрымалі


Чэлсі Мэнінг, 5 сакавіка 2019 году
Чэлсі Мэнінг, 5 сакавіка 2019 году

У Злучаных Штатах суд зноў накіраваў пад варту інфарматарку Wikileaks Чэлсі Мэнінг, піша Reuters. 16 траўня яе даставілі ў турму ў горадзе Александрыя, штат Віргінія.

Чэлсі Мэнінг зноў адмовілася даваць перад вялікім журы паказаньні ў справе заснавальніка Wikieaks Джуліяна Асанджа. Судзьдзя пастанавіў, што калі яна ня выступіць перад журы цягам 30 дзён, то яе будуць штрафаваць па 500 даляраў штодзень, а калі міне 60 дзён з выкліку, то па 1000 даляраў за дзень.

Мэнінг заявіла, што ня будзе супрацоўнічаць «з гэтым ці любым іншым вялікім журы» і што турма ня зьменіць ейнага рашэньня.

Як доўга можа цягнуцца гэтая гісторыя, невядома. Згодна зь дзейным у ЗША заканадаўствам, асоба, якая праявіла непавагу да суду ў грамадзянскай справе, можа ўтрымлівацца пад вартай да таго часу, пакуль ёсьць хоць нейкі шанец, што пазбаўленьне волі прымусіць яе перадумаць і пайсьці на супрацоўніцтва з правасудзьдзем. Адвакаты настойваюць, што шанцаў няма.

У сакавіку Мэнінг ужо бралі пад варту. Яна правяла за кратамі 62 дні за непавагу да суду, які разьбіраў справу сайту Wikileaks, які ў 2010 годзе апублікаваў службовыя дакумэнты Пэнтагону і Дзяржаўнага дэпартамэнту. Мэнінг згаджалася даваць паказаньні суду, але толькі ў парадку адкрытага разгляду. Пракуратура ж настойвала на тым, каб закрыць пасяджэньне, паколькі на ім павінна была фігураваць канфідэнцыйная інфармацыя.

***

Аналітык выведкі Брэдлі Мэнінг быў затрыманы ў 2010 годзе і ў 2013-м асуджаны на 35 гадоў турмы строгага рэжыму за наданьне галоснасьці праз Wikileaks сотням тысяч сакрэтных дакумэнтаў, якія адносяцца да войнаў у Іраку і Аўганістане. Ужо ў турме ён зьмяніў пол на жаночы, узяўшы імя Чэлсі. Мэнінг правяла ў зьняволеньні сем гадоў і была памілаваная былым прэзыдэнтам ЗША Абамам незадоўга да таго, як ён пакінуў Белы дом.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG