Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускі журналіст заявіў пра інфармацыйную атаку з боку расейскіх сайтаў


Дзяніс Івашын
Дзяніс Івашын

Рэдактар беларускай службы InformNapalm.org і журналіст «Новага часу» Дзяніс Івашын 16 траўня заявіў, што расейскія мэдыярэсурсы пачалі супраць яго інфармацыйную атаку.

Што напісаў Івашын?

  1. Кампанію супраць Івашына пачала расейская прапаганда ў красавіку для дыскрэдытацыі журналіста.
  2. У атаку ўцягнутыя беларускія сайты, што сьведчыць пра іх падкантрольнасьць расейскім куратарам.
  3. За атакай могуць стаяць сілавыя ведамствы Расеі, напрыклад, Галоўнае ўпраўленьне Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў.
  4. Івашын не выключае яго выкраданьня ў Беларусі для перадачы расейскім сілавікам ці інсцэніроўку самагубства.
  5. Інфармацыйная кампанія праходзіць на фоне адкліканьня амбасадара Расеі ў Беларусі Міхаіла Бабіча.
  6. Івашын будзе працягваць журналісцкую дзейнасьць, бо лічыць атаку на сябе паказьнікам яго эфэктыўнасьці.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG