Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі падвысілі ўзроставы цэнз для ўдзелу ў азартных гульнях


Азартныя гульні, ілюстрацыйнае фота
Азартныя гульні, ілюстрацыйнае фота

Як паведаміў намесьнік міністра падаткаў і збораў Беларусі Ўладзімер Муквіч, узроставы парог для аматараў азартных гульняў узьнялі на тры гады.

Ён сказаў, што калі раней да азартных гульняў, у тым ліку віртуальных, дапускаліся асобы ва ўзросьце не ніжэйшым за 18 гадоў, то ад 1 красавіка гэты парог узьняты да 21 году.

Чыноўнік прапанаваў дэпутатам унесьці тры папраўкі ў два кодэксы: аб адміністрацыйных правапарушэньнях і працэсуальна-выканаўчы.

Што прапануе міністэрства?

Міністэрства прапануе прыцягваць да адміністрацыйнай адказнасьці ў выпадках, калі:

  • для арганізацыі альбо для правядзеньня азартных гульняў выкарыстоўваецца абсталяваньне, якое не стаіць на ўліку спэцыяльнай кампутарнай касавай сыстэмы;
  • у выпадку рэгістрацыі ў спэцыяльнай сыстэме несапраўдных дадзеных пра суму прынятых грошай, пераведзеных электронных сродкаў, выплачаных выйгрышаў і прынятых стаўках;
  • пры допуску да гульняў асобаў з адмысловых «чорных сьпісаў», якім не дазваляецца ўдзельнічаць у азартных гульнях.

Паводле Ўладзімера Муквіча, менавіта апошняе парушэньне, згодна з аналізам ведамства, сёньня найбольш распаўсюджанае.

Пры гэтым ён нагадаў, што любы ахвотны можа зьвярнуцца з просьбай, каб яму забаранілі ўдзельнічаць у такіх гульнях на тэрмін ад 6 месяцаў да 3 гадоў. Прычым такую працэдуру можна ініцыяваць ня толькі на падставе асабістай просьбы чалавека, а і блізкіх сваякоў.

Дэпутаты Палаты прадстаўнікоў прынялі ўсё гэтыя прапановы ў першым чытаньні.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG