Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Кыргызстане экс-міністра арыштавалі за фальшывую даведку для вызваленьня крымінальніка


Дзінара Сагінбаева

У Кыргызстане затрымалі і адправілі пад арышт у ізалятар часовага ўтрыманьня экс-міністра аховы здароўя Дзінару Сагінбаеву, якая ўзначальвала ведамства ў 2011-2014 гадах. Пра гэта са спасылкай на МУС паведамляюць агенцтвы ІА 24.kg і КірТАГ.

Былую чыноўніцу зьвязваюць зь незаконным вызваленьнем з турмы крымінальнага аўтарытэта Азіза Батукаева. У 2013 годзе Нарынскі гарадзкі суд прыняў рашэньне аб датэрміновым вызваленьні Батукаева, які быў у Кыргызстане асуджаны на 16 гадоў турмы за захоўваньне зброі, наркотыкаў і арганізацыю масавых беспарадкаў. У даведцы, якую лекары прадставілі суду, было напісана, што злодзей у законе хворы на рак крыві.

У дзень вызваленьня Батукаев быў дастаўлены ў Чачню на прыватным самалёце.

Практычна адразу пасьля гэтага высьветлілася, што вынікі мэдычнага абсьледаваньня былі падробленымі, і ў сакавіку 2014 году суд Бішкека абвясьціў Батукаева ў вышук па лініі Інтэрполу. Сам Батукаеў пасьля гэтага стараўся не выяжджаць за межы Чачні.

Справа аб незаконным вызваленьні Батукаева была адноўленая ў студзені сёлета. Па ёй праходзяць анколяг і лябарант, якія дыягнаставалі яму рак, а таксама некалькі былых чыноўнікаў і дэпутатаў, у тым ліку былы віцэ-прэм’ер Шаміль Атаханаў.

Старшыня Вярхоўнага суду Гульбара Каліева заявіла ў эфіры кіргіскай службы Радыё Свабода, што рашэньне аб вызваленьні крымінальнага аўтарытэта будзе перагледжанае.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG