Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як лідэра БНФ Зянона Пазьняка не прапусьцілі ў Вярхоўны Савет


«Мы рабілі, што маглі» — сказала кіраўніца выбарчай камісіі ў Смаргоні, калі Пазьняка не прапусьцілі ў ВС-13

Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

На выбарах у Вярхоўны Савет 13-га скліканьня ў лістападзе 1995 па Смаргонскай акрузе, дзе балятаваўся старшыня БНФ Зянон Пазьняк, улады адпрацавалі мадэль фальсыфікацый, якую потым прымянялі да іншых апазыцыйных кандыдатаў.

Сьцісла:

  • Смаргонь была абраная Пазьняком таму, што на прэзыдэнцкіх выбарах 1994 г. ён атрымаў тут найбольшую колькасьць галасоў, а мясцовая суполка БНФ налічвала 250 чалавек.
  • Перад самым галасаваньнем камуністы зьнялі свайго кандыдата, каб не адбіраць галасы ў кандыдата ад вэртыкалі і не дапусьціць другога туру выбараў (што спрашчала фальсыфікацыі).
  • Бюлетэні на ўчастках выдаваліся без прад’яўленьня дакумэнтаў; стваралася магчымасьць галасаваньня двойчы. Складаліся таемныя сьпісы выбаршчыкаў.
  • У дзень галасаваньня старшыня Смаргонскага райвыканкаму Сафонаў загадаў міліцыі не дапускаць назіральнікаў да скрыняў бліжэй чым на 10 мэтраў; міліцыянты сьпінамі закрывалі сталы пры падліку галасоў
  • Зянон Пазьняк набраў 47%, ягоны канкурэнт, лекар Смаргонскай бальніцы Сьвятаслаў Савіцкі — 40%. Для абраньня патрэбна было ня50% плюс адзін голас.
  • Колькасьць сапсаваных бюлетэняў у Смаргонскай акрузе складала 13%, што значна болей, чым у сярэднім па Беларусі (звычайна — ня больш за 5%).
  • Колькасьць выбаршчыкаў не адпавядала сьпісачнаму складу ў пачатку галасаваньня і ў канцы галасаваньня.
  • ЦВК прызнала факт штучнага завышэньня колькасьці выбаршчыкаў на ўсіх 14 участках, агульнай колькасьцю — 561 выбаршчыкаў. Калі гэтую колькасьць адняць ад колькасьці тых, хто прагаласаваў, Зянон Пазьняк набіраў больш як 50% і мусіў лічыцца абраным.
  • Нягледзячы на прызнаньне Цэнтральнай выбарчай камісіяй фактаў грубейшых парушэньняў працэдуры выбараў і накіроўваньне матэрыялаў у пракуратуру, ЦВК пагадзілася з вынікамі акруговай выбарчай камісіі. ЦВК не прыняла ні рашэньня аб прызнаньні Зянона Пазьняка абраным у ВС-13, ні рашэньне аб прызнаньні выбараў не адпаведнымі закону і прызначэньні на гэтай падставе новых выбараў.
  • Парушэньні былі зафіксаваныя і ў акругах, дзе балятаваліся кандыдаты БНФ Юры Беленькі і Валянцін Голубеў. Так, у Голубева толькі на адным участку ЦВК прызнала наяўнасьць у сьпісах выбаршччыкаў 11 чалавек, якія памерлі. Аднак ЦВК адмовілася праверыць іншыя ўчасткі. Голубеву не хапіла да абраньня некалькіх дзясяткаў галасоў.
  • Неўзабаве старшыня ЦКВ Уладзімер Абрамовіч быў прызначаны намесьнікам кіраўніка адміністрацыі прэзыдэнта.
  • Канкурэнт Пазьняка ў акрузе, лекар Сьвятаслаў Савіцкі, не хаваў падтрымкі з боку вэртыкалі. У будучым ён стаў кандыдатам навук, дэпутатам абласнога савета і галоўным урачом Гарадзенскай абласной бальніцы. У пачатку 2019-га быў асуджаны на чатыры гады пазбаўленьня волі за незаконныя фінансавыя дзеяньні і шкоду дзяржаве памерам больш як у 40 тысяч рублёў.
  • Памочнік прэзыдэнта палкоўнік Сяргей Посахаў, які курыраваў выбары, цяпер жыве ў Расеі. «Я родился в России. И приехал на свою родину» — сказаў ён у інтэрвію «Народнай волі», заявіўшы, што «белорусский народ еще не дозрел до полной свободы».

    Што такое падкаст?

    Падкаст — гэта радыё, але лепшае. Гэта аўдыё- або відэаперадача, якая публікуецца ў інтэрнэце. Як і радыёперадачы, яны часта дзеляцца на цыклі, сэзоны, асобныя часткі і прысьвечаныя канкрэтнай тэме.

    Падкасты значна зручнейшыя, чым радыё, бо іх можна слухаць у любы момант, без патрэбы сачыць за раскладам.

    Як іх можна слухаць?

    Падкасты Свабоды можна слухаць

    • на нашым сайце;
    • на відэаплятформе Youtube;
    • на аўдыёплятформе SoundCloud;
    • праз мабільныя праграмы (аплікацыі).

      Для гэтага трэба спампаваць на свой тэлефон праграму (як на iOS, гэтак і на Android), знайсьці праз пошукавую сыстэму падкаст-канал, які вас цікавіць, і падпісацца на яго.

      Аплікацыя сама вам паведаміць, калі зьявіцца новы выпуск падкасту. Вы можаце яго запампаваць на свой тэлефон і паслухаць у любы зручны для вас час.

    А дзе можна знайсьці падкасты Свабоды?

    Падкасты Свабоды даступныя ў RSS і ў такіх мабільных праграмах:

    • iTunes
    • Google Podcasts
    • CastBox
    • Podcast Addict
    • Podcast Republic
    • SoundCloud

    Навошта слухаць, калі можна і пачытаць?

    Бо падкасты можна слухаць тады, калі чытаць проста немагчыма.

    • У аўтамабілі, аўтобусе, цягніку. Паўсюль, дзе бракуе сьвятла чытаць
    • Падчас трэнаваньня ў фітнэс-залі
    • Падчас яды (і піцьця)
    • Падчас гатаваньня
    • Падчас шпацыру
    • Падчас выкананьня хатніх абавязкаў (вывешваньня бялізны, прасаваньня, мыцьця посуду)
    • Падчас праполваньня бульбы
    • На рыбе
    • У лазьні ці ў душы
    • Дадайце свае прапановы ў камэнтарах

    Якія каналы ў Свабоды ўжо ёсьць?

    Калі вам хочацца мець усе падкасты ў адным канале, то падпісвайцеся на гэты канал:

    А гэта бясплатна?

    Для вас — ТАК.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG