Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пратэсты на мяжы сэктару Газа і Ізраілю: параненыя 50 палестынцаў


Пратэсты ў сэктары Газа, 15 траўня 2019
Пратэсты ў сэктары Газа, 15 траўня 2019

Каля 50 палестынцаў атрымалі раненьні на мяжы Ізраілю і сэктару Газа падчас акцый пратэсту з нагоды 71-й гадавіны Накбы («Дня катастрофы») у сувязі з заснаваньнем дзяржавы Ізраіль 14 траўня 1948 году. Пра гэта паведамляе Reuters.

Каля 50 палестынцаў атрымалі раненьні на мяжы Ізраілю і сэктару Газа падчас акцый пратэсту з нагоды 71-й гадавіны Накбы («Дня катастрофы») у сувязі з заснаваньнем дзяржавы Ізраіль 14 траўня 1948 году. Пра гэта паведамляе Reuters.

Паводле дадзеных Арміі абароны Ізраілю, у пратэстах бяруць удзел каля 10 тысяч чалавек. У сераду, 15 сакавіка, дэманстранты палілі пнэўматыкі і кідалі камяні ў ізраільскіх салдат. Паводле відавочцаў, вайскоўцы ў адказ стралялі баявымі патронамі і гумовымі кулямі, а таксама ўжылі сьлезацечны газ. У Арміі абароны Ізраіля заявілі аб абарончым характары апэрацыі.

Міністэрства аховы здароўя Палестынскай аўтаноміі не ўдакладняе, наколькі цяжка параненыя пацярпелыя.

Палестынцы таксама правялі некалькі акцый пратэсту на Заходнім беразе. Аб сур’ёзных сутыкненьнях у гэтым раёне з ізраільскімі вайскоўцамі не паведамляецца.

Сёлета дню Накбы папярэднічала эскаляцыя канфлікту паміж Ізраілем і Палестынскай аўтаноміяй. Тады палестынскі снайпэр параніў дваіх ізраільскіх салдат. У адказ ізраільская авіяцыя атакавала пазыцыі «Хамас», загінулі двое палестынцаў. Затым з сэктару Газа па Ізраілю выпусьцілі некалькі соцень ракет. Загінулі чацьвёра ізраільцян, дзесяткі атрымалі раненьні. У выніку ізраільскіх удараў загінулі да 20 палестынцаў, сярод якіх, як паведамляецца, як члены ваенізаваных груповак, так і мірныя жыхары. Усяго ўдары былі нанесеныя па больш як 300 абʼектах груповак «Хамас» і «Ісламскі Джыхад».

У траўні 1948 году некаторыя арабскія дзяржавы не пагадзіліся з рашэньнем ААН аб стварэньні дзяржавы Ізраіль і пачалі ваенныя апэрацыі супраць ізраільскіх узброеных сіл і паселішчаў. Ізраіль адбіў напад і захапіў частку арабскіх тэрыторый. У ходзе баявых дзеяньняў арабскае насельніцтва масава пакідала тэрыторыі, якія трапілі пад кантроль Ізраілю. Паводле розных зьвестак, колькасьць палестынскіх уцекачоў магла скласьці каля 600 тысяч чалавек. У арабскім сьвеце гэтыя падзеі атрымалі назву Накба. Пасьля заканчэньня вайны ў 1949 годзе больш за 800 тысяч габрэяў уцяклі з арабскіх краін у Ізраіль і іншыя дзяржавы.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG