Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЭАБР выдзеліць да 100 млн даляраў для «Беларуськалія»


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Эўраазійскі банк разьвіцьця (ЭАБР) выдзеліць ААТ «Беларуськалій» крэдыт да 100 мільёнаў даляраў на фінансаваньне абаротнага капіталу і інвэстыцыйнай праграмы, піша БелаПАН.

Крэдытную дамову падпісалі 15 траўня ў Менску, на падпісаньні прысутнічаў прэмʼер-міністар Беларусі Сяргей Румас.

«Беларуськалій» рэалізуе праект па будаўніцтве Петрыкаўскага горна-абагачальнага камбіната. Цягам 2019 году праз праект абяцаюць стварыць больш як 500 працоўных месцаў.

«„Беларуськалій“ з‘яўляецца адным з нашых ключавых партнэраў, з якім ЭАБР супрацоўнічае з 2011 года. Мы рады працягу сумеснага супрацоўніцтва. Праект рэалізуецца ў прыярытэтным для банка сэктары — хімічная прамысловасьць, згодна са стратэгіяй на 2018–2022 гады», — адзначыў старшыня праўлення ЭАБР Андрэй Бельянінаў.

Эўразійскі банк разьвіцьця зьяўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, заснаванай Расіяй і Казахстанам у 2006 годзе. Статутны капітал ЭАБР складае 7 мільярдаў долараў ЗША. Дзяржавамі — удзельніцамі банку ёсьць Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кіргізстан, Расея і Таджыкістан.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG