Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску гарэў будынак, прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасьцю

абноўлена

Удзень 15 красавіка ў Менску гарэў дом 3 на вуліцы Архітэктара Заборскага, піша Міністэрства па надзвычайных сытуацыях.

Ніхто не пацярпеў. Пажар ліквідавалі цягам 5 хвілін.

Прычына пажару высьвятляецца. Вядома, што на плошчы 10 кв.м гарэў рубэройд, які падчас гарэньня дае чорны дым, піша МНС.​

У гэтым доме пасьля вайны жыла сямʼя і прайшло дзяцінства нобэлеўскага ляўрэата па фізыцы 2000 году Жарэса Алфёрава. Вуліца тады называлася Камунальным завулкам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG