Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Карціну Клёда Манэ прадалі на аўкцыёне за рэкордныя 110,7 мільёна даляраў


Карціну Клёда Манэ з сэрыі «Стагі сена» прадалі на аўкцыёне дому Sotheby’s у Нью-Ёрку за рэкордныя 110,7 мільёна даляраў, паведамляе Associated Press. Гэтая карціна стала першай працай імпрэсіяністаў, прададзенай даражэй за сто мільёнаў. Імя пакупніка не раскрываецца.

​Прададзеная карціна была створаная ў 1890 годзе. Гэта адзіны з васьмі «стагоў» Манэ, які апынуўся ў прыватных руках. Астатнія захоўваюцца ў калекцыях вядучых музэяў Парыжу, Нью-Ёрку і Токіё. Папярэднім разам гэтая карціна прадавалася ў 1986 годзе, тады яе ацанілі ў 2,5 мільёна даляраў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG