Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна пашырыла санкцыі супраць Расеі


Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота ©Shutterstock

Кабінэт міністраў Украіны абвясьціў пра пашырэньне санкцый у дачыненьні да Расеі, паведамляюць украінскія СМІ. Ва ўкраінскім урадзе заявілі, што будуць уведзеныя «люстраныя» меры ў дачыненьні да тых, якія раней прыняла Расея.

Паводле кіраўніка Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Ўкраіны Сьцяпана Кубіва, абмежаваньні закрануць розныя сэктары. Гаворка ідзе пра асобныя віды прамысловых тавараў, мінэральных угнаеньняў, сельскагаспадарчай прадукцыі і транспартных сродкаў.

Прадукцыя з гэтых катэгорый, якая патрапіла ў санкцыйны сьпіс, будзе забароненая да ўвозу ва Ўкраіну. Пры гэтым у кабінэце міністраў удакладнілі, што астатнія расейскія тавары зь 1 жніўня пачнуць абкладаць спэцыяльным мытам. Новыя аплаты будуць прымяняцца ў дадатак да ўжо дзейных тарыфаў.

На думку кіраўніка Міністэрства эканамічнага разьвіцьця Ўкраіны, гэтыя меры павінны «прадухіліць уцечку капіталу з Украіны да дзяржавы-агрэсара», павялічыць паступленьні ў бюджэт, падтрымаць украінскіх вытворцаў і стварыць новыя працоўныя месцы.

18 красавіка расейскі ўрад увёў шэраг абмежаваньняў у дачыненьні да Ўкраіны, сярод якіх — забарона на пастаўкі нафты і нафтапрадуктаў.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG