Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Генпракуратура заявіла пра рост карупцыі ў сельскай гаспадарцы


Аграпрамысловы комплекс
Аграпрамысловы комплекс

Падставай да праверкі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчаваньня паслужыла дынаміка карупцыйнай злачыннасьці ў аграрнай сфэры.

Калі ў 2016 годзе было выкрыта 138 такіх злачынстваў, то ў 2017-м — 200, а летась яшчэ больш — 235, паведамляе сайт Генпракуратуры Беларусі.

«На думку пракурораў, асноўныя прычыны — недахоп папераджальных захадаў і адсутнасьць строгага кантролю. Кіраўнікі і іншыя службовыя асобы не рабілі вычарпальных захадаў на выяўленьне і ліквідацыю прычынаў, якія спрыяюць карупцыі. Сталі магчымыя прыпіскі, фальсыфікацыі дакумэнтаў з мэтай утойваньня недастачы. Выяўленыя парушэньні ў захаваньні маёмасьці прадпрыемстваў АПК», — расказалі ў ведамстве.

Аляксандар Лукашэнка інспэктуе кароўнік на Шклоўшчыне
Аляксандар Лукашэнка інспэктуе кароўнік на Шклоўшчыне

У пракуратуры заявілі, што карупцыйным злачынствам спрыялі як неабгрунтаванае пасярэдніцтва, так і адсутнасьць сыстэмы падрыхтоўкі спэцыялістаў у галіне закупак.

Пракуроры зьвярнулі ўвагу, што непрыняцьце захадаў для спагнаньня дэбіторскай запазычанасьці стварае карупцыйныя рызыкі ў дамоўнай працы і экспартных пастаўках.

Генпракуратура скрытыкавала дзейнасьць кіраўніцтва Мінсельгасхарчу ў супрацьдзеяньні карупцыі, якая абмяжоўваецца абмеркаваньнем вынікаў ведамаснага кантролю ды зацьвярджэньнем плянаў работы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG