Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗША арыштавана 50 шлюбных афэрыстаў, якія махлярылі дзеля віду на жыхарства


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Улады ЗША арыштавалі 50 чалавек у сувязі з маштабнай шлюбнай афэрай, нацэленай на абыход іміграцыйнага заканадаўства.

Як паведамляецца ў тэксьце абвінавачваньня, арганізатары схемы базаваліся ў штаце Тэхас, а задзейнічаныя ў ёй былі людзі, якія пражывалі ў гэтым штаце і ў Віетнаме.

Паводле судовых дакумэнтаў, ахвотныя атрымаць від на жыхарства ў ЗША зьвярталіся ў арганізацыю пад кіраўніцтвам Эшлі Ен Нгуен і плацілі за паслугі ад 50 да 70 тысяч даляраў.

Заказчыкам падбіралі пару сярод амэрыканскіх грамадзян, якія супрацоўнічалі з арганізацыяй і атрымоўвалі за гэта долю ўзнагароджаньня. У некаторых выпадках таксама знаходзілі новых грамадзян, якія жадалі паўдзельнічаць у схеме.

У справе вылучаныя розныя абвінавачаньні ў дачыненьні да 96 чалавек, у тым ліку ў заключэньні фіктыўных шлюбаў, махлярстве з выкарыстаньнем пошты, дачы ілжывых паказаньняў пад прысягай і маніпуляваньні сьведкамі.

Працэс атрыманьня віду на жыхарства для мужа і жонкі грамадзян ЗША складаны: Служба грамадзянства і іміграцыі патрабуе акрамя пасьведчаньня аб заключэньні шлюбу кантракт на сумесную арэнду жыльля або дакумэнты аб сумесным валоданьні жыльлём, фінансавыя дакумэнты, а таксама пісьмовыя заявы людзей, якія пацьвярджаюць, што заяўнікі сапраўды знаходзяцца ў шлюбе.

Акрамя таго, сужэнцамнеабходна запоўніць розныя анкеты і прайсьці сумоўе, дзе іх папярэджваюць, што прадстаўленьне ілжывай інфармацыі пацягне за сабой крымінальны перасьлед.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG