Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Урад Расеі выдаткуе больш за траціну мільёна даляраў на РПЦ у Беларусі


Аляксандар Лукашэнка і кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Павел

Міністэрства культуры Расеі абвясьціла адкрыты конкурс на аказаньне паслуг па арганізацыі і правядзеньні 21 мерапрыемства духоўнага характару ў Беларусі з нагоды Дзён Расеі, паведамляе openmedia.io.

Багаслоўская канфэрэнцыя, духоўныя кінапаказы і выступленьне царкоўнага хору, як сьцьвярджае ведамства, дапамогуць узаемавыгаднага супрацоўніцтва паміж краінамі СНД.

Пачатковы кошт кантракту — 22 млн расейскіх рублёў (амаль $350 тысяч). Па яго ўмовах, мерапрыемствы павінны прайсьці да 20 сьнежня 2019 года. Ва ўсіх іх абавязкова прымуць удзел прадстаўнікі Рускай праваслаўнай царквы і паломніцкіх цэнтраў, а таксама расейскія дзеячы культуры. Разьмяшчаць іх будуць у беларускіх гатэлях катэгорыі 3 і 4 зорак.

Арганізатары заплянавалі багаслоўскую канфэрэнцыю «Духоўныя асновы брацкіх народаў Расеі і Беларусі» і мерапрыемствы пад назвамі «Фальклор як захавальнік духоўнай культуры», «Дастаеўскі, як духоўны арыенцір рускага і беларускага народаў», а таксама выставы «Душа Расеі» і «Аляксандр Неўскі. Імя Расеі».

Акрамя таго, па ўмовах конкурсу, падрадчык павінен арганізаваць пяць кінапаказаў на духоўную тэматыку і тры выступы царкоўнага харавога калектыву.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG