Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Праваслаўнай царквы Ўкраіны не выключае аб’яднаньня з Грэка-каталіцкай царквой


Кіраўнік ПЦУ Эпіфаній падчас велікоднага багаслужэньня ў Кіеве 28 красавіка 2019
Кіраўнік ПЦУ Эпіфаній падчас велікоднага багаслужэньня ў Кіеве 28 красавіка 2019

Праваслаўная царква Украіны (ПЦУ) і Ўкраінская грэка-каталіцкая царква могуць аб’яднацца, заявіў кіраўнік ПЦУ Эпіфаній у інтэрвію тэлеканалу «Эспрэса», якое абнародавана 12 траўня.

«У цэлым многія імкнуцца і гавораць пра тое, што гэтыя цэрквы павінны ў будучыні аб’яднацца. Але для таго, каб аб’яднацца, трэба прыйсьці да дыялёгу. Цяпер мы цесна супрацоўнічаем. Мы сумесна увасабляем пэўныя праекты, удзельнічаем у сумесных мерапрыемствах. На сустрэчы з блажэннейшым Сьвятаславам [архіепіскап Кіева-Галіцкі, кіраўнік Украінскай грэка-каталіцкай царквы — РС] мы гаварылі аб далейшым паглыбленьні нашага супрацоўніцтва. У гэтым супрацоўніцтве мы прыйдзем да дыялёгу, а ўжо дыялёг вызначыць, ці зможам мы аб’яднацца. Тэарэтычна гэта ў будучыні магчыма», — сказаў мітрапаліт Кіеўскі і Ўсяе Ўкраіны Эпіфаній.

15 сьнежня 2018 у Кіеве, у саборы Сьвятой Сафіі, адбыўся аб’яднаўчы сабор, на якім прадстаўнікі трох фактычна наяўных на той час ва Ўкраіне праваслаўных царкоўных арганізацый стварылі адзіную кананічную праваслаўную царкоўную арганізацыю ў Украіне, памесную Праваслаўную царкву Ўкраіны (ПЦУ). Яе кіраўніком абралі мітрапаліта Эпіфанія з ранейшай Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату.

6 студзеня 2019 у Стамбуле, у рэзыдэнцыі Сусьветнага патрыярхату, Сусьветны патрыярх Варфаламей урачыста ўручыў кіраўніку памеснай Праваслаўнай царквы Ўкраіны мітрапаліту Эпіфанію томас аб прызнаньні кананічнай аўтакефаліі ПЦУ. 3 лютага адбылася інтранізацыя Эпіфанія.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG