Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Берасьцейскія мытнікі затрымалі расейку з больш як 100 кг экстазі. Відэа


Як паведамляе Дзяржаўны мытны камітэт, 38-гадовая грамадзянка Расейскай Фэдэрацыі ехала з Польшчы праз пункт пропуску «Домачава» на аўтамабілі Chrysler 2010 году выпуску, у якім былі схаваныя ўпакоўкі з экстазі і гашышом.

Расейка ехала па «чырвоным» калідоры, прадставіўшы да дэкляраваньня электрасамакат і падлогавы кандыцыянэр. Аднак пры аглядзе аўтамабіля мытнікі з памежікамі выявілі ў салёне і багажніку аўто спэцыяльна зробленыя тайнікі, якія адкрываюцца з дапамогай электрамагнітнага замка.

У іх знайшлі 100 палімэрных пакункаў агульнай вагой больш за 100 кг з крышталічным рэчывам бэжавага колеру і тры брыкеты са спрэсаваным рэчывам карычневага колеру вагой каля 550 г. Паводле вынікаў хімічнай экспэртызы, канфіскаваныя рэчывы — наркотыкі экстазі і гашыш.

Гэта самая буйная партыя псыхатропных рэчываў, выяўленых на мытнай мяжы за апошнія 25 гадоў, падкрэсьліваюць у мытным ведамстве.

Грамадзянку Расеі затрымалі і зьмясьцілі ў сьледчы ізалятар, на яе завялі крымінальную справу паводле ч 2. арт. 321-1 Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

Вам можа яшчэ спадабацца

XS
SM
MD
LG