Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як вайна ва Ўкраіне забрала ў ваяра зь Беларусі сям’ю і дом. ВІДЭА


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Вайсковец Узброеных сіл Украіны Канстанцін Дубатоўка ваюе на Данбасе з 2016 года. Спачатку быў у складзе добраахвотніцкай фарміраваньняў, пазьней падпісаў кантракт з вайсковым падразьдзяленьнем.

Дубатоўка прыехаў ва Ўкраіну, каб дапамагчы змагацца з акупацыяй украінскай зямлі з боку Расеі.

«Калі ў суседа гарыць дом, то трэба разам яго тушыць», — кажа ён.


Вайна, заўважае Дубатоўка, фактычна забрала ў яго дом і сямʼю, бо з таго часу, як ён пачаў ваяваць, — стаў не ўязным у Беларусь. З сямʼёй разышліся ў поглядах. Сёньня салдату застаўся яшчэ год службы.

У далейшым Дубатоўка ня ведае, як яму быць, бо застацца ва Ўкраіне законных падставаў ня будзе, а вярнуцца дадому — трапіць у беларускую турму.

«Мы ўсе для сябе вырашылі, што будзем да канца, пакуль вайна ня скончыцца», — адзначае ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG