Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унікальныя ўспаміны партызана, дысыдэнта і пісьменьніка Валянціна Тараса. Золата Свабоды


Валянцін Тарас
Валянцін Тарас

Радыё Свабода прадстаўляе аўдыёзапісы ўспамінаў Валянціна Тараса, беларускага паэта, крытыка, перакладчыка, вэтэрана ІІ сусьветнай вайны.

Валянцін Яфімавіч Тарас (9 лютага 1930 — 13 лютага 2009) нарадзіўся ў сям’і мастака. 13-гадовым пайшоў у партызаны, быў байцом атраду «За Савецкую Радзіму» брыгады імя Чкалава (Баранавіцкае партызанскае злучэньне).

Працаваў у рэдакцыі газэты «Звязда» (1955–1962), у 1964–1968 — рэдактар аддзелу прозы часопіса «Неман».

У траўні 1968 Валянціна Тараса звольнілі з працы «за антысавецкія размовы». Ён быў адным з асноўных фігурантаў г.зв. «справы Вакулоўскай» (на чыёй кватэры зьбіраліся літаратары, мастакі, журналісты, якія займалі крытычную пазыцыю адносна савецкага рэжыму). На працягу 8 гадоў Валянцін Тарас не друкаваўся ў БССР, не дазвалялася здымаць фільм паводле ягонага сцэнару. Тараса не выпускалі за мяжу, нават да адшуканых пасьля вайны блізкіх сваякоў. З тэлебачаньня звольнілі ягоную жонку.

Быў у Назіральных радах Беларускага Фонду Сораса ды Беларускага Хэльсынскага Камітэту. Сябра Беларускага ПЭН-клюбу (з 1997).

Памёр 13 лютага 2009

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG