Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня паліва падаражэла ў 11-ы раз ад пачатку года. Да чаго гэта ўжо прывяло?


5 траўня дзяржаўны канцэрн «Белнафтахім» у чарговы раз падвысіў кошты на аўтамабільнае паліва. Гэта 11-е па ліку падаражаньне ад пачатку 2019 года.

«Па стане на 4 траўня з пачатку 2019 года кошт расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы, вырасла на 18,9%, а розьнічныя цэны на маторнае паліва — у сярэднім на 6,5%. У адпаведнасьці з прынятай канцэрнам палітыкай стрымліваньня коштаў розьнічныя цэны на АЗС з 5 траўня павялічваюцца на 1 капейку », — гаворыцца ў паведамленьні" Белнафтахіму".

Кошт бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе 1,54 рубля за літар, АІ-95-К5-Еўра — 1,65 рубля, АІ-98-К5-Эўра — 1,86 рубля, ДП — 1,65 рубля за літар.

Як перадае Белапан, праз рост кошту нафты для беларускіх НПЗ аўтамабільнае паліва ў Беларусі практычна штотыдзень падымаецца ў цане другі год.

У Нацыянальным банку прыйшлі да высновы, што найбольш моцны нэгатыўны ўплыў на дынаміку спажывецкіх цэн у Беларусі аказвае рост кошту аўтамабільнага паліва. Такая выснова ўтрымліваецца ў дакладзе начальніка галоўнага ўпраўленьня манэтарнай палітыкі і эканамічнага аналізу Нацбанка Дзьмітрыя Мурына.

«Гэта зьвязана з тым, што дадзены тавар ня толькі непасрэдна ўваходзіць у склад спажывецкага кошыка (гэта значыць аказвае прамое ўзьдзеяньне), але і вядзе да павелічэньня транспартных выдаткаў ва ўсіх вытворцаў тавараў і паслуг, што, у сваю чаргу, аказвае ўскосны ціск і на свабодныя цэны, гэта значыць на базавую інфляцыю», — растлумачыў Мурын у дакладзе, тэкст якога Нацбанк апублікаваў 25 красавіка.

«Акрамя таго, доўгае „капеечнае“ падвышэньне коштаў фармуе ў спажыўца ўстойлівае чаканьне, што цэны пастаянна будуць расьці. Высокая неаднастайнасьць росту коштаў на тавары і паслугі, а таксама тэмпы росту рэгулюемых цэн, стабільна перавышаюць заяўлены мэтавы ўзровень інфляцыі, абумоўліваюць павышаныя інфляцыйныя чаканьні ў суб’ектаў эканамічных адносінаў», — тлумачыць Мурын.

Па ацэнак Міністэрства фінансаў, праз расейскі падатковы манэўр кошт літра паліва ў Беларусі да 2024 года можа вырасьці да аднаго эўра (курс эўра цяпер складае 2,36 рубля).

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG