Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Нам трэба больш салдатаў». Гуайдо патлумачыў няўдачу ў захопе ўлады ў Вэнэсуэле


Пратэсты ў Каракасе, 1 траўня
Пратэсты ў Каракасе, 1 траўня

Лідэр венэсуэльскай апазыцыі Хуан Гуайдо ў суботу прызнаў памылкі, дапушчаныя пры спробе распачаць ваеннае паўстаньне, піша Washington Post.

Пасьля драматычнага тыдня змаганьня за ўладу, Гуайдо прызнаў, што апазыцыя пераацаніла падтрымку ад войска. Апанэнты дзеючага прэзыдэнта спадзяваліся, што Нікалас Мадура адмовіцца ад улады і вайскоўцы пачнуць пераходзіць на бок апазыцыі. Але гэтага не адбылося.

«Магчыма, таму што нам усё яшчэ трэба больш салдатаў, і, можа, нам трэба больш прадстаўнікоў рэжыму, гатовых абараніць Канстытуцыю», — цытуе Washington Post Гуайдо.

Хуан Гуайда таксама дадаў, што не адмаўляецца ад ідэі ваеннага ўмяшальніцтва ЗША.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG