Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Міры адкрылі мэмарыяльную шыльду японцу, які выратаваў некалькі тысяч габрэяў


У пасёлку Мір на Горадзеншчыне 2 траўня адкрылі мэмарыяльную дошку японскаму дыплямату Тыунэ Сугіхара, які ў гады Другой усясьветнай вайны ўратаваў некалькі тысяч габрэяў, у тым ліку вучняў мірскай ешывы.

Працуючы віцэ-консулам у Коўне, Сугіхара выпісаў каля 2139 транзытных віз габрэяў. Дакумэнт выдаваўся на сямʼю, таму сьмерці пазьбеглі каля 6 тысяч чалавек, піша сайт Карэліцкага райвыканкаму. Сярод уратаваных былі і выхадцы зь беларускага мястэчка Мір.

Калі зачынілі консульства, Сугіхара некалькі дзён здымаў нумар у гатэлі і працягваў ставіць візы. Перад адʼездам зь Літвы дыплямат пакінуў консульскі штамп бежанцам.

У 1985 годзе Сугіхара атрымаў ад ізраільскага ўрада званьне «Праведнік народаў сьвету» за выратаванне яўрэяў у ваенныя гады. У Японскай праваслаўнай царкве дыплямат ушаноўваецца як праведнік.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG