Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Горках 4 траўня правядуць дзень бясплатнай працы


Горкі, архіўнае фота
Горкі, архіўнае фота

Такое рашэньне прыняло кіраўніцтва Горацкага раёну. Арганізацыям, прадпрыемствам і сельскім выканкамам кіраўніцтва раёну рэкамэндуе 4 траўня правесьці суботнік ці заняцца добраўпарадкаваньнем тэрыторыі.

Горацкі райвыканкам прыняў рашэньне 4 траўня правесьці дзень дармавой працы, паведамляе «Горацкі весьнік».

Гэта зроблена з мэтай «далейшай актывізацыі работы па навядзеньні парадку на зямлі, добраўпарадкаваньня сельскіх населеных пунктаў Горацкага раёна, падрыхтоўкі да раённага сьвята працаўнікоў вёскі».

4 траўня ў Беларусі — працоўны дзень, у гэты дзень людзі будуць адпрацоўваць за выходны 6 траўня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG