Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень народзінаў Міколы Ермаловіча


Партрэт Міколы Ермаловіча. Мастак Кастусь Харашэвіч
Партрэт Міколы Ермаловіча. Мастак Кастусь Харашэвіч

Падзеі 29 красавіка ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

29 красавіка 1921 году нарадзіўся беларускі гісторык Мікола Ермаловіч, аўтар папулярных кніг па гісторыі Беларусі «Старажытная Беларусь», «Па сьлядах аднаго міта», «Беларуская дзяржава Вялікае княства Літоўскае».

Мікола Ермаловіч
Мікола Ермаловіч

Таксама ў гэты дзень

1770 — Джэймс Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі.

1918 — Цэнтральная Рада Ўкраіны прыняла канстытуцыю Ўкраінскай Народнай Рэспублікі, якая так і не набыла моц. Нямецкія войскі акупавалі Ўкраіну, на патрабаваньне нямецкай акупацыйнай улады Цэнтральная Рада была распушчаная, ліквідаваная Ўкраінская Народная Рэспубліка і ўтвораны гетманат Паўла Скарападзкага.

1945 — войскі саюзьнікаў вызвалілі вязьняў канцлягеру Дахаў.

1975 — у часе віетнамскай вайны пачалася эвакуацыі амэрыканскага пэрсаналу з Сайгону.

1996 — выйшаў у сьвет першы нумар Беларускай энцыкляпэдыі.

1997 — cтворана Арганізацыя па забароне хімічнай зброі.

У гэты дзень нарадзіліся

1884 — Самуіл Агурскі, беларускі і габрэйскі гісторык.

1899 — Дзюк Элінгтан, амэрыканскі кампазытар.

1940 — Уладзімер Ганчарык, адзіны кандыдат ад апазыцыі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2001 годзе.

У памяці

1924 — Міхаіл Пліс, беларускі праваслаўны сьвятар і грамадзкі дзяяч.

1931 — Яўхім Карскі, філёляг-славіст, мовазнаўца, фальклярыст, этнограф, заснавальнік навуковага беларусазнаўства.

1980 — Альфрэд Гічкок, амэрыканскі кінарэжысэр, клясык фільмаў жахаў.

2002 — Ігар Гермянчук, грамадзка-палітычны дзяяч, галоўны рэдактар газэты «Свабода» ў 1991–1997 гадах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG