Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка наведаў храм Раства Хрыстовага ў аграгарадку Астрошыцы


Аляксандр Лукашэнка ў сьвята Вялікадня, запаліў сьвечку ў храме Раства Хрыстовага ў аграгарадку Астрошыцы Лагойскага раёна Менскай вобласьці.

Як паведамляе прэс-служба прэзыдэнта, ля ўваходу ў царкву Аляксандра Лукашэнку з малодшым сынам Мікалаем сустрэў яе настаяцель пратаярэй Аляксандар Зімніцкі. Яны агледзелі ўбранства храма, запалілі сьвечкі. Лукашэнка павіншаваў вернікаў са сьвятам Вялікадня.

У дар храму, што знаходзіцца ў аграгарадку Астрашыцы, Аляксандар Лукашэнка перадаў ікону «Уваскрасеньне Гасподняе», напісаную ў майстэрні Віктара Доўнара па старажытнай бізантыйскай тэхналёгіі. Яна ўяўляе сабой дагмат царквы пра радасць Госпада над сьмерцю і сіламі сатаны.

Настаяцель царквы падарыў Лукашэнку ікону Іверскай Божай Маці. На абразе намаляваная Дзева Марыя з дзіцем. Арыгінал іконы знаходзіцца ў Іверскім манастыры на гары Афон у Грэцыі, паведамляе прэс-служба Лукашэнкі.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Нам таксама можна напісаць на адрас radiosvaboda@gmail.com

XS
SM
MD
LG