Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Зяленскі зьвярнуўся да Пуціна

абноўлена

Уладзімер Зяленскі
Уладзімер Зяленскі

Новаабраны прэзыдэнт Украіны Уладзімер Зяленскі зьвярнуўся 27 красавіка да кіраўніка Расеі Ўладзімера Пуціна.

Зяленскі ня раіць расейскаму кіраўніцтву «спакушаць» грамадзян Украіны расейскімі пашпартамі. Перад гэтым Пуцін заяўляў, што расейскія ўлады разглядаюць магчымасьць выдаваць грамадзянства ня толькі жыхарам Данбаса, але і ўсёй Украіны ў спрошчаным парадку.​

Зяленскі падкрэсьліў, што гатовы да перамоваў з Расеяй для завяршэньня вайны ва Ўкраіне, але без пагроз, вайсковага і эканамічнага ціску. Таксама Зяленскі прапанаваў абмяняць палонных у фармаце «усіх на ўсіх».

Зяленскі лічыць, што спрошчанай працэдурай атрыманьня расейскага пашпарту могуць скарыстацца людзі, якія:

  • знаходзяцца пад уплывам прапаганды;
  • едуць у Расею на заробкі;
  • хаваюцца ад крымінальных расьсьледаваньняў. Іх імёны Зяленскі прапанаваў перадаць Пуціну.

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG