Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цэны на паліва працягваюць расьці. Ужо 10-ы раз ад пачатку года


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Розьнічныя цэны на паліва з 28 красавіка павялічваюцца на АЗС на 1 капейку, паведаміў канцэрн «Белнафтахім».

Кошт бэнзіну АІ-92-К5-Эўра складзе Br1,53 за 1 л, АІ-95-К5-Эўра — Br1,64, АІ-98-К5-Эўра — Br1,85, ДП — Br1,64.

«Па стане на 26 красавіка, з пачатку 2019 года кошт расейскай нафты, якая пастаўляецца на беларускія НПЗ, вырас на 20,1%, а розьнічныя цэны на маторнае паліва — у сярэднім на 5,9%», — паведамілі ў «Белнафтахіме».

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG