Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё, што ўлады СССР забаранілі жыхарам ведаць пра аварыю ў Чарнобылі. Поўны сьпіс


Аб магчымай аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі КГБ папярэджваў яшчэ ў 1978 годзе. Гэта вынікае з рассакрэчаных ва Ўкраіне архіваў. Пасьля катастрофы ў КГБ спрабавалі схаваць усю інфармацыю пра аварыю і яе наступствы. Настоящее Время публікуе стоп-сьпіс зьвязаных з катастрофай на ЧАЭС зьвестак.

Пералік зьвестак, якія падлягаюць засакрэчваньню ў пытаньнях, зьвязаных з аварыяй на блёку № 4 Чарнобыльскай АЭС (ЧАЭС):

  • Зьвесткі, якія раскрываюць сапраўдныя прычыны аварыі на блёку № 4 ЧАЭС (Сакрэтна);
  • Поўныя зьвесткі аб характары разбурэньняў і аб’ёмах пашкоджаньняў абсталяваньня і сыстэм энэргаблёку АЭС (Для службовага карыстаньня);
  • Зьвесткі пра велічыні і склад сумесі, выкінутай падчас аварыі. (Сакрэтна);
  • Зводныя зьвесткі аб радыяцыйнай абстаноўцы, якія зьмяшчаюць характарыстыку забруджваньня ў памяшканьнях АЭС і ў 30-кілямэтровай зоне. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі аб выніках асобных вымярэньняў радыяцыйнай абстаноўкі і ізатопавага складу глебы, вады (Для службовага карыстаньня). Тыя ж зьвесткі ў цэлым па краіне, рэспубліцы, вобласьці. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі, якія наносяцца на тапаграфічныя карты аб радыяцыйнай абстаноўцы па раёнах забруджваньня. (Сакрэтна);
  • Зводныя зьвесткі аб маштабах дэзактывацыйнай работ па ліквідацыі наступстваў аварыі, а таксама работ па пахаваньні радыяцыйна небясьпечных элемэнтаў. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі аб санітарна-гігіенічнай ацэнцы сыстэм збору, перапрацоўкі, абясшкоджваньня і пахаваньня радыяцыйна небясьпечных элемэнтаў. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі аб новых эфэктыўных сродках і мэтадах дэзактывацыі (Сакрэтна);
  • Зьвесткі аб фактычным стане актыўнай зоны рэактара, якія раскрываюць магчымасьць пранікненьня цеплавыдзяляльных фрагмэнтаў пад падмуркавую пліту, трапляньне радыяактыўнасьці ў ваданосныя пласты, небясьпечныя выкіды радыянуклідаў у навакольнае асяродзьдзе. (Сакрэтна);
  • Зводныя зьвесткі аб радыёактыўным забруджваньні прыроднага асяродзьдзя, харчовых прадуктаў і кармоў, якое перавышае гранічна дапушчальныя канцэнтрацыі. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі аб ступені паражэньня людзей на АЭС у спалучэньні са зьвесткамі аб характары іх дзейнасьці і асаблівасьцях аварыі. (Сакрэтна);
  • Зводныя зьвесткі па апраменьваньню пэрсаналу станцыі, рамонтнаму пэрсаналу прыцягнутых арганізацый і насельніцтва. (Сакрэтна);
  • Абагульненыя зьвесткі аб захворваньні ўсімі формамі прамянёвай хваробы людзей, якія зьведалі ўзьдзеяньне ў пэрыяд аварыі і ліквідацыі яе наступстваў. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі аб масавых атручваньнях і эпідэмічных захворваньнях, зьвязаных з аварыяй. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі аб выніках лячэньня новымі мэтадамі або сродкамі прамянёвай хваробы. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі аб выніках лячэбна-прафіляктычных мерапрыемстваў, зьвязаных з аварыяй. (Сакрэтна);
  • Зводныя зьвесткі аб экалягічных ацэнках наступстваў аварыі. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі, якія раскрываюць канкрэтныя тэхнічныя рашэньні па кансэрвацыі блёка № 4 ЧАЭС, а таксама зьвесткі аб аднаўленчых работах на блёках № 1, 2 і 3.
  • Зьвесткі, якія раскрываюць плянавыя або справаздачныя дадзеныя аб абʼёмах дзяржаўных капітальных укладаньняў на кансэрвацыю блёка № 4 ЧАЭС. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі, якія раскрываюць плянавыя або справаздачныя дадзеныя аб абʼёмах будаўніча-мантажных работ па дзяржаўных капітальных укладаньнях на кансэрвацыю блёка № 4 ЧАЭС. (Сакрэтна);
  • Зводныя зьвесткі, якія характарызуюць стан будаўніча-мантажных работ па кансэрвацыі блёка № 4 ЧАЭС. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі аб фондзе зарплаты па падраднай дзейнасьці ў капітальным будаўніцтве ўпраўленьня будаўніцтва № 605. (Сакрэтна);
  • Зводныя зьвесткі аб колькасьці работнікаў па ўпраўленьні будаўніцтва № 605. (Сакрэтна);
  • Зьвесткі пра колькасьць работнікаў, якія прыцягваюцца для працы ва ўмовах № 605. (Сакрэтна);
  • Зводныя зьвесткі аб назвах арганізацый, iх ведамаснай прыналежнасьці, колькасным складзе работнiкаў, якiя прыцягваюцца да работ па ліквідацыі наступстваў аварыі. (Сакрэтна)

№ 136 / II-769

"5" аддзел Шостага ўпраўленьня КГБ СССР

08.07.1986

Камэнтаваць тут можна праз Facebook. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG