Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Абвясьцілі збор сродкаў на помнік Хведару Нюньку

абноўлена

Хведар Нюнька, архіўнае фота
Хведар Нюнька, архіўнае фота

Сваякі і паплечнікі лідэра беларусаў Літвы Хведара Нюнькі абвясьцілі збор грошай на помнік на ягонай магіле, піша Згуртаваньне беларусаў сьвету «Бацькаўшчына».

Зборам сродкаў займаецца дачка Нюнькі Ніна Барбора. ЗБС «Бацькаўшчына» піша, што да яе па ўсіх пытаньнях, зьвязаных з ушанаваньнем памяці Нюнькі.

Папярэдні макет помніку ёсьць. Паколькі Хведар Нюнька пахаваны побач са сваёй жонкай Нінай, то ўсё месца пахаваньня трэба будзе рэканструяваць, каб аб’яднаць у агульную кампазыцыю. Сваякі адкрытыя да прапаноў беларускіх скульптараў і творцаў па тым, як можа выглядаць помнік, а таксама да любой іншай дапамогі.

Хведар Нюнька памёр 15 жніўня 2018 году. Цягам 1989–2014 гадоў ён старшыняваў у Таварыстве беларускай культуры ў Літве. Быў сябрам прэзыдыюму Рады БНР з 1997 году.

Хведар Нюнька нарадзіўся ў вёсцы Алешавічы ў гміне Каменка ў Польшчы, у беднай сялянскай сям’і. У 1943 годзе сям’я пераехала ў Вільню, у якой ён у 1948 годзе скончыў расейскую гімназію. Вучыўся на лясным факультэце Літоўскай сельскагаспадарчай акадэміі (скончыў у 1953 годзе). Працаваў па спэцыяльнасьці да 1959 году. У 1959–1992 гадах — супрацоўнік праектных інстытутаў Вільні, спэцыяліст па каштарысах. З 1980-х гадоў вёў актыўную грамадзка-культурную працу па адраджэньні беларускасьці ў Літве.

Быў замяшаны ў скандал з нерухомасьцю беларускай грамады ў Вільні, які прывёў да расколу ў Таварыстве беларускай культуры ў Літве.

Хведар Нюнька: Беларусы ў Літве сваёй дзяржавай кінутыя

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG