1995, прэм’ер Чыгір пра супрацоўніцтва з NATO: толькі са згоды Масквы

Як пачыналася і чым завяршаецца першая чвэрць стагодзьдзя з Аляксандрам Лукашэнкам. Падкаст Сяргея Навумчыка пра найноўшую гісторыю Беларусі.

Пасьля рэфэрэндуму 1995 года кіраўніцтва Беларусі прысьпешыла інтэграцыю з Расеяй і зьвярнула ўдзел у сумеснай праграме з NATO «Партнэрства дзеля міру».

Сьцісла:

  • Дзярждума Расеі «з натхненьнем» успрыняла вынікі рэфэрэндуму 1995 пра зьмену сымболікі, статус расейскай мовы і эканамічную інтэграцыю з Расеяй
  • Лукашэнка пачаў рыхтаваць пагадненьні з Масквой, якія ставілі Беларусь у яшчэ большую палітычную, эканамічную і вайсковую залежнасьць ад Расеі
  • У кастрычніку 1995 на сустрэчы з памочнікамк генсека NATO Герхардам Фон Мольтке прэм’ер-міністар Міхаіл Чыгір заявіў, што далейшы ўдзел Беларусі праграме «Партнэрства дзеля міру» магчымы толькі пры непасрэдным удзеле Расейскай Фэдэрацыі.
  • Беларуская дыяспара ў Нью-Ёрку сустрэла Лукашэнку, які прыбыў у ААН, пікетам пратэсту супраць інтэграцыі з Расеяй.

​
XS
SM
MD
LG